Міжнародны дзень архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы»
7 чэрвеня ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. На працягу дня ў дзяржархіў звярталіся грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асобаў за пошукам інфармацыі з архіўных дакументаў і кансультацыяй.
Таксама ў гэты дзень былі адчынены дзверы і для дзяцей супрацоўнікаў дзяржархіва. Дзяцей пазнаёмілі з месцам працы іх маці, расказалі пра гісторыю свята, гісторыю архіўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь і пазнаёмілі з асабліва каштоўнымі архіўнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў дзяржархіве. У завяршэнні для дзяцей правялі экскурсію па архівасховішчы.
![]() |
1. Знаёмства з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
2. Заг. аддзелам С.І.Лаўрэнцьева паказвае архіўныя дакументы |
![]() |
3. У архівасховішчы |