Напярэдадні Дня Перамогі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход работнікаў архіва

8 мая 2024 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) у рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход работнікаў архіва.

Дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч павіншаваў калектыў абласнога архіва з надыходзячым святам Днём Перамогі!

«Дзень Перамогі – адно з галоўных святаў нашай краіны. У гэты дзень усе жыхары Рэспублікі Беларусь ушаноўваюць ветэранаў і ўшаноўваюць памяць загінуўшых у імя сённяшняга свету. Мы смуткуем аб загінуўшых, схіляем галовы перад памяццю тых, каму не наканавана было вярнуцца з палёў бітваў. Вечная слава і памяць героям Вялікай Айчыннай вайны», – адзначыў дырэктар архіва А.М.Сушчэвіч.

Супрацоўнікі абласнога архіва ўшанавалі памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

У працяг сустрэчы А.М.Сушчэвіч давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях у краіне і за мяжой за красавік 2024 г. У тым ліку падрабязна спыніўся на тым, што пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў якасці канстытуцыйнага органа ўпершыню адбылося 24-25 красавіка. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай, у якой падрабязна расказаў аб ролі і месцы ВНС у абноўленай палітычнай сістэме дзяржавы, сацыяльна-эканамічных дасягненнях Беларусі за гады суверэннага развіцця, а таксама абстаноўцы ў свеце і вакол краіны.

Таксама Андрэй Мікалаевіч расказаў, што Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, будуць вызначаны ўрадам да 1 ліпеня.

Падчас мерапрыемства дырэктар архіва А.Н.Сушчэвіч даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.