Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння вымпелаў «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ў г.Мінску

7 мая 2024 г. прадстаўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння вымпелаў «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ў г.Мінску.

Дзевяць населеных пунктаў краіны ўдастоены ўзнагароды – вымпел «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і чарговай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама подзвігу воінаў Чырвонай арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, учыненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.