4 красавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. з мэтай абмену вопытам наведаў установу «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці»

4 красавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. з мэтай абмену вопытам наведаў установу «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці».

Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Рамашка Ю.С. правяла для госця аглядную экскурсію па архіве, наведаўшы працоўныя кабінеты спецыялістаў, чытальную залу, архівасховішча. Падчас экскурсій калегі змаглі абмеркаваць практычныя пытанні па кожным з відаў дзейнасці архіва, актуальныя праблемы і перспектывы далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Па выніках рабочай сустрэчы дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. выказаў падзяку калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» і асабіста Юліі Сцяпанаўне Рамашка за гасціннасць і магчымасць пераняць станоўчы вопыт.

Вельмі важна праводзіць падобныя сустрэчы па абмене досведам, бо яны дазваляюць дзяліцца сваімі найлепшымі напрацоўкамі з калегамі, для рашэння актуальных пытанняў архіўнай справы.