15 сакавіка 2024 г.у Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі прайшоў сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

30 гадоў таму быў прыняты Асноўны закон краіны, паводле якога Беларусь была абвешчаная ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай. 15 сакавіка 2024 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Л.М.Сігневіч правяла адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і пачаставала калектыў цукеркамі ў гонар свята.

У рамках мерапрыемства супрацоўнікі Цэнтра паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па архівах і справаводстве і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.