Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прайшоў абласны Дзень аховы працы

14 сакавіка 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прайшоў абласны Дзень аховы працы з адзінай павесткай «Электрабяспека. Патрабаванні па ахове працы пры працы з пераносным электраінструментам. Забеспячэнне электратэхнічнага персаналу сродкамі абароны»

З дакладам выступіў інжынер архіва В.Ю.Неўда. Ён азнаёміў супрацоўнікаў архіва са статыстыкай і абставінамі няшчасных выпадкаў электратраўматызму, якія адбыліся на прадпрыемствах і арганізацыях Гродзенскай вобласці, а таксама заклікаў выконваць меры бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў на працоўным месцы і ў побыце.