Фотавыстава аб гісторыі выбарчай сістэмы Беларусі

Напярэдадні Адзінага дня галасавання ўстанова «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падрыхтавала фотавыставу, прысвечаную гісторыі выбарчай сістэмы Беларусі. Больш за трыццаць здымкаў адлюстроўваюць моманты, якія спадарожнічалі правядзенню выбараў у вышэйшыя і мясцовыя прадстаўнічыя і заканадаўчыя органы ў розных рэгіёнах краіны на працягу з 1939 г.па 2013 г.

Фотавыстава размешчана на трох выбарчых участках г.Дзяржынска: Талстоўскі ўчастак для галасавання №3, Ленінскі ўчастак для галасавання №5, Чкалаўскі ўчастак для галасавання №6.

 

1. Выбаршчык на датэрміновым галасаванні
2. Агульны выгляд фотавыставы на ўчастку для галасавання
3. Члены выбарчай камісіі за аглядам выставы