Аб правядзенні здымак ОНТ у БДАМЛМ да 120-годдзя з дня нараджэння Л.П. Александроўскай
15.02.2024 у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва тэлеканал ОНТ знял сюжэт, прысвечаны 120-годдзю опернай спявачкі, народнай артысткі СССР і БССР, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Ларысы Пампееўны Александроўскай «Сэрца прыгажуні». Інтэрв’ю для сюжэта было дадзена дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка. Паказ адбыўся 16.02.2024 на тэлеканале ОНТ Навіны «Культура» ў 21: 31 «Белорусская примадонна. 120 лет прошло со дня рождения Ларисы Александровской».