Пра Кнігу гонару ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» заснавана Кніга гонару для захавання памяці аб архівістах, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё архіўнай справы.

8 лютага 2024 года, падчас правядзення агульнага сходу Кніга гонару была прадстаўлена калектыву архіва.

Пачатак кнігі паклалі запісы аб тых работніках, якія стаялі ля вытокаў стварэння і развіцця архіва, прысвяцілі архіўнай справе значную частку свайго жыцця. Сярод іх (у дужках пазначаны гады працы ў архіве) Савосіна Алена Іванаўна (1948-1980), Гур’янава Люся Іванаўна (1958-1998), Маўчанава Інэса Антонаўна (1971-1995), Ігнацьеў Васіль Яхімавіч (1978-1992), Скапцова Ніна Сяргееўна (1987-2021) і інш.