Зімовыя канікулы з БДАМЛМ

27 і 28 снежня 2023 г., напярэдадні Новага года, вучні 6-х, 7-х і 9-х класаў СШ №24 распачалі зімовыя канікулы з наведвання Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Работнікі архіва-музея ў рамках акцыі «Архівы – школе» правялі інтэрактыўную экскурсію, на якой наведвальнікі змаглі самі адказаць на пытанні: якія дакументы захоўвае архіў-музей і навошта сярод іх музейныя прадметы; што за гісторыя стала пачаткам з’яўлення архіва ў будынку былога касцёла; чым прасцей карыстацца – электронным каталогам ці картатэкай; як патрапіць на працу ў архіў і мн. інш.