Архіўны урок «Гісторыя развіцця архіўнай службы Полаччыны

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж». Архівістамі праведзены архіўны ўрок «Гісторыя развіцця архіўнай службы Полаччыны». Дзяўчаты пазнаёміліся з працай архіва, з дакументамі, перададзенымі на захоўванне, а таксама змаглі патрымаць у руках дакументы, якім ужо больш за сто гадоў.

Для навучэнцаў праведзена аглядная экскурсія па архіве, экскурсанты наведалі архівасховішча, азнаёміліся з дзеючымі выставамі, самастойна пашукалі дакументы.ны»