Фона- і фотадакументы па этнаграфіі Беларусі з калекцыі С.В.Барыса паступілі ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў
Беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца Сямён Вікенцьевіч Борыс перадаў у архіў для правядзення экспертызы каштоўнасці і далейшай перадачы на пастаяннае захоўванне сваю калекцыю фона- і фотадакументаў.
У калекцыю фонадакументаў увайшлі фальклорныя матэрыялы, запісы беларускіх народных і абрадавых песень жыхароў вёсак Іваноўскага, Докшыцкага, Смаргонскага, Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Горацкага раёнаў Беларусі, запісаныя Сямёнам Вікенцьевічам у 1960-я – 1970-я гады, а таксама ўспаміны былых партызан брыгад імя Фрунзэ і «Штурмавая», іншыя матэрыялы.
Фотадакументы калекцыі прадстаўлены фотанегатывамі, на якіх адлюстраваны абрады беларусаў, у тым ліку вясельныя, розныя этнаграфічныя аб’екты.
Безумоўна, калекцыя мае высокую гістарычную і культурную. каштоўнасць, але канчаткова яна будзе вызначана пасля правядзення аблічбоўвання, экспертызы каштоўнасці і апісання дакументаў.
1. Беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца Сямён Вікенцьевіч Борыс (24.10.2023, г.Мінск, фота Г.М.Дубатоўка) |
2. Намеснік дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Алена Міронаўна Грыневіч і загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Людміла Васільеўна Дубатоўка падчас наведвання беларускага педагога, журналіста, фалькларыста, этнографа, гісторыка, краязнаўца Сямёна Вікенцьевіча Борыса (24.10.2023, г.Мінск, фота Г.М.Дубатоўка) |
3. Фона- і фотадакументы з калекцыі Сямёна Вікенцьевіча Борыса (24.10.2023, г.Мінск, фота Г.М.Дубатоўка) |