13 кастрычніка 2023 года ў БДАМЛМ адкрылася выстава, прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові

Напярэдадні святкавання Дня маці і Дня бацькі пярвічная прафсаюзная арганізацыя БДАМЛМ далучылася да рэспубліканскіх прафсаюзных акцый «Павіншуем маму разам!» і «Павіншуем тату разам!»

Віншавальныя паштоўкі былі адпраўлены ўсім бацькам супрацоўнікаў – членаў прафсаюза. Акрамя таго, у архіве-музеі сіламі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі была арганізавана і адкрыта выстава «… Пакуль дымяцца коміны – нагрэйцеся ў бацькоў…», прымеркаваная да святочнага Тыдня бацькоўскай любові.

На экспазіцыі дэманструюцца асабістыя рэчы і фатаздымкі бацькоў супрацоўнікаў архіва-музея. Гэта яшчэ адна магчымасць падзякаваць сваім самым родным людзям за іх падтрымку, пяшчоту і ўсю тую любоў , якую яны ўкладаюць у сваіх дзяцей.