Віртуальная выстава, прысвечаная тыдню бацькоўскай любові

Напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові (14-21 кастрычніка), які ўключае ў сябе Дзень маці і Дзень бацькі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў віртуальную выставу, якая складаецца з сямейных фота работнікаў архіва, якія самі з’яўляюцца бацькамі.

Таксама ў Нацыянальным архіве замацавалася добрая традыцыя накіроўваць падзячныя лісты бацькам маладых работнікаў, якія асабліва праявілі сябе ў працы і грамадскім жыцці. Сёлета такія лісты былі адпраўлены бацькам: Іллі Шырокага, Аляксандра Лявончыка, Лізаветы Мілушкінай, Аляксандра Банькоўскага, Ганны Аўсяннікавай.

Гэтыя выдатныя святы спрыяюць умацаванню сямейных традыцый, захаванню і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў, даюць выдатную магчымасць акунуцца ў душэўную атмасферу і падарыць родным пазітыўныя эмоцыі.