Дэкрэт Магілёўскага губвыканкама аб забароне нашэння форменнага адзення і знешніх знакаў адрознення

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію Дэкрэта Магілёўскага губернскага выканаўчага камітэта ад 14 мая 1918 года аб забароне ваенным і грамадзянскім чыноўнікам нашэння форменнай вопраткі і форменных галаўных убораў, ордэнаў, медалёў і іншых знешніх знакаў адрознення.

Тым самым новая губернская ўлада спрабавала дыстанцыявацца ад традыцый і асноў Расійскай імперыі, і прадэманстраваць дэмакратызм адносінам у побыце і адзенні.

Аляксандр Васільевіч Петухоў, вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі

Спіс выкарыстаных крыніц:

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Фонд 669, Воп.1, Спр. 1, Л. 72 аб.