У Занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы здзейснілася перадача дакументаў у фонд ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
«Архівы — гэта памяць любога народа, краіны і чалавецтва ў цэлым. Народ або дзяржава, якія не ўмеюць захоўваць свае архівы, падобны чалавеку, які пазбаўлены памяци», – гэтыя словы французскага письменніка і архівіста Шарля Брабана сёння свяшчэнныя для архівістаў Рэспублікі Беларусь, якія захоўваюць яе гісторыка-дакументальную спадчыну.
У сваю чаргу супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва робяць усё магчымае для захавання гістарычнай памяці аб адбыўшыхся на беларускай зямлі падзеях, ствараючы новые фонды і папаўняючы наяўныя, у тым ліку фонды асабістага паходжання.
Вось і напярэдадні Дня Перамогі ў нашым архіве адбылося новае паступленне дакументаў у фонд асабістага паходжання ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы Мікалая Пятровіча Радзанава. Яго ўнук Мікалай Анатольевіч Цыпачэўскі асабіста перадаў на пастаяннае захоўванне ваенны білет, чырвонаармейскую кніжку, узнагародныя і партыйныя дакументы Мікалая Пятровіча.