У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ўстанова «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праводзіць урокі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №2 ім. Г.М.Склязнева г.Гомеля» на тэму «9 траўня 1945 года. Герояў подзвігі несмяротныя»
4 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №2 ім. Г.М.Склязнева г.Гомеля» быў праведзены цыкл урокаў на тэму «9 траўня 1945 года. Герояў подзвігі несмяротныя» на базе бібліятэкі-філіяла №3 А.Р.Раманава г.Гомеля.
У ходзе ўрокаў старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў абласнога архіва Драздова А.М. расказала школьнікам, што ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» захоўваецца значны пласт дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У асноўным гэта дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і ўнікальныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў абласным архіве.
Урок суправаджаўся дэманстрацыяй архіўных дакументаў на выставе па вышэйпаказанай тэме, і выклікаў жывую цікавасць да гісторыі нашай Радзімы ў школьнікаў.
Акрамя таго, у рамках мерапрыемства, старшы навуковы супрацоўнік Драздова А.М. азнаёміла рабят з каталогамі дакументаў «Мы не рабы! Лёсы остарбайтэраў у фотадакументах, лістах і ўспамінах» і «Бывайце людзі…» Факты аб злачынствах нацыстаў у акупаваным Гомелі», пры падрыхтоўцы якіх былі выкарыстаныя матэрыялы ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».
Захаваць спадчыну мінулага! Менавіта аб гэтым гаварылася на сустрэчы са школьнікамі. Пасля мерапрыемства школьнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі: «Мы павінны памятаць аб подзвігах нашых продкаў, памятаць якім коштам ім дасталася Перамога ў гэтай вайне, каб не дапусціць падобнага надалей».