15 чэрвеня 1942 года: вёска Боркі – сястра Хатыні

22 сакавіка 2023 года Рэспубліка Беларусь узгадвае трагічныя падзеі ў вёсцы Хатынь Лагойскага раёна, якія адбыліся роўна 80 гадоў таму.

Спаленьне Хатыні стала сымбалем усіх часткова і цалкам спаленых вёсак Беларусі. Сярод знішчаных населеных пунктаў ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Найбольш вядомай з іх з’яўляецца вёска Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У дакументах архіўнага фонду Магілёўскай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і ўліку прычыненага імі ўрону па Магілёўскай вобласці ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці». было праведзена 15 чэрвеня 1942 года карнымі атрадамі Оскара Паўля Дзірлевангера і Аўгуста Фердынандавіча Барчыка. Іх ахвярамі сталі 1738 чалавек.

Трагедыя вёскі Боркі ўшанавана на старонках аповесці “Карнікі” А. Адамовіча і паэме “Марыйка” А.Казекі.