Супрацоўнікі ўстановы “Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне” прадаўжае цыкл экскурсій у рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы-школе”

06.03.2023 года супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій правялі тэматычную экскурсію «Знаёмства з архівам» для студэнткі 4-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Мядзведзевай Аляксандры Аляксандраўны, прынятай на праходжанне пераддыпломнай практыкі, падчас якой пазнаёмілі з архівам справы, паказалі сховішча, расказалі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў, прадэманстравалі, як падшываюцца дакументы.

Часткай экскурсіі было і наведванне чытальнай залы, а таксама прэзентацыя мабільных выставак, падрыхтаваных па дакументах і матэрыялах установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне”.