У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшла сустрэча з ветэранам Афганскай вайны Васілём Рыгоравічам Тарасюком

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар’я пад Тэрмезам — завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзен.

У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі працуе ўдзельнік тых далёкіх падзей, вядучы інжынер Васіль Рыгоравіч Тарасюк.

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ён расказаў сваім калегам аб некаторых аспектах сваёй службы. Паказаў памятныя ўзнагароды і фотаздымкі. Адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў слухачоў.

«Хацелася б, каб на беларускай зямлі ніколі не было войнаў. Мір – гэта найбольшая каштоўнасць, якая ёсць у нашага народа!», – сказаў напрыканцы ветэран.

Сёння ён па традыцыі сустрэнецца з саслужыўцамі на набярэжнай ракі Свіслач. На той яе частцы, якая называецца «Набярэжнай Воінаў-інтэрнацыяналістаў»

 

Васіль Рыгоравіч Тарасюк Яго ўзнагароды Васіль Рыгоравіч падчас сваёй службы ў Аўганістане Дэмбельскі альбом Сярод калег