Экскурсія ў БДАКФФД для навучэнцаў школ і гімназій, якія прымаюць удзел у Другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства»

Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння правяла экскурсію для ўдзельнікаў Другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства».

Падчас мерапрыемства вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Вольга Фёдараўна Чарненка расказала вучням аб станаўленні БДАКФФД, гісторыі архіўнай справы і аб рабоце архіўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы азнаёміліся з работай у чытальнай зале архіва, лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў, аддзеле аблічбоўвання. У кіназале архіва адбыўся прагляд фільма «Зваротны адлік. Беларускі космас. Сакрэтная тэма» аб беларускай касманаўтыцы.