Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці»

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Рамашка і Васіль Атрошчанка сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду ў рамках акцыі «Нашы сэрцы – дзецям» павіншавалі з надыходзячымі святамі дзіцячы дом сямейнага тыпу Макей з Маладзечанскага раёна, у якім выхоўваюцца 8 дзяцей.

Хлапчукі і дзяўчынкі распавялі гасцям чым захапляюцца, як бавяць вольны час, пра свае таленты, а таксама пра жаданні.

Госці падарылі сям’і прысмакі, вітаміны і камплект пасцельнай бялізны. Няхай у Новым годзе мары здзейсняцца!