Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь абмеркавалі прымяненне новых норм заканадаўства

Змяненні, унесеныя ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. № 323-З “Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь”, пацягнулі за сабой унясенне змяненняў і дапаўненняў практычна ва ўсе нарматыўныя прававыя акты па пытаннях архіўнай справы і справаводства.

27 кастрычніка 2022 г. уступілі ў сілу Правілы работы дзяржаўных архіваў, зацверджаныя пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2022 г. № 119.

Прымяненне новых норм заканадаўства работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь абмеркавалі ў ходзе серыі метадычных нарад, якія прайшлі ў архіве ў перыяд з 28.10.2022 па 15.12.2022.

Намеснік дырэктара архіва А.А.Стуканава расказала аб змяненнях, унесеных у Закон аб архіўнай справе і справаводстве, і якія яшчэ нарматыўныя прававыя акты падвергліся перагляду.

Загадчык аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў А.В.Скамарошчанка правяла нараду па пытаннях экспертызы каштоўнасці дакументаў, расказала аб змяненнях у тэрмінах захоўвання дакументаў.

Аб змяненнях у сферы забеспячэння захаванасці дакументаў далажыла Н.С.Нартоўская, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.

А.А.Макарэнка, загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм, асвятліла новаўвядзенні ўліку архіўных дакументаў і распрацоўкі навукова-даведачнага апарата.

Змяненні заканадаўства па пытаннях выкарыстання архіўных дакументаў, работы чытальнай залы архіва былі агучаны загадчыкам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка.

Пытанні камплектавання архіва, аказання метадычнай дапамогі арганізацыям-крыніцам камплектавання Нацыянальнага архіва абмяркоўвалі пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Т.А.Шаўчэнкі. Спецыфіку камплектавання архіва дакументамі асабістага паходжання ў сваім выступленні адлюстравала загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш.

Завяршальным мерапрыемствам па азнаямленні з навацыямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, якое адбылося ў 2022 г., стаў удзел работнікаў Нацыянальнага архіва 15 снежня 2022 г. у семінары “Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі”, арганізаваным Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі. Дзякуем загадчыку аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі БелНДЦЭД Жук В.Ю. і стажора малодшага навуковага супрацоўніка Ігнатовіч Д.В. за прафесійнае асвятленне пытанняў работы з электроннымі дакументамі і абароны персанальных даных.