Аддзел дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама

Кантактная інфармацыя

Адрас: вул. Праўды, 18, 210015, г. Віцебск, Беларусь
Тэлефоны: (Коды: міжнародны 375 212; па Беларусі 8 0212) 67 97 76; факс 67 97 76
E-mail: arhregion@vitebsk.by
Час працы: панядзелак – пятніца з 8.00 -13.00, 14.00 – 17.00

Начальнік аддзела: Жойдзь Святлана Юр’еўна

Напрамкі дзейнасці

  • арганізацыя працы па фарміраванні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі вобласці, забеспячэнню захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў
  • аналіз стану архіўнай справы і справаводства ў вобласці і рэгуляванне іх развіцця ў рамках рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі
  • арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва абласнымі і занальнымі дзяржаўнымі архівамі, тэрытарыяльнымі (гарадскімі і раённымі) архівамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў
  • каардынацыя дзейнасці арганізацый вобласці ў сферы архіўнай справы і справаводства, аказанне ім арганізацыйна-метадычнай дапамогі ва ўдасканаленні архіўнай справы і справаводства, узаемадзеянне па гэтых пытаннях з органамі мясцовага кіравання і самакіравання
  • ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства па архіўнай справе і справаводстве на тэрыторыі вобласці
  • выдача заключэнняў аб адпаведнасці або неадпаведнасці эскізаў сімволікі грамадскіх аб’яднанняў вобласці, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, патрабаванням, якія прад’яўляюцца для праходжання афіцыйнай геральдычнай экспертызы ў Геральдычным Савеце пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь