Аддзел архіўных устаноў, натарыята і загсаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

Кантактная інфармацыя

Адрас: пр-кт Машэрава, 6, 224030, г. Брэст, Беларусь
Тэлефон/факс: (Коды: міжнародны 375162; па Беларусі 8 0162) 30 16 06
Час працы: панядзелак – пятніца 8.30-13.00, 14.00-17.30

Намеснік начальніка аддзела: Паўлава Алена Аляксандраўна (курыруе пытанні ў сферы архіўнай справы і справаводства)

Напрамкі дзейнасці аддзела (у сферы архіўнай справы і справаводства)

  • ажыццяўленне дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы архіўнай справы і справаводства на тэрыторыі Брэсцкай вобласці;
  • арганізацыя захоўвання дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, іх уліку і выкарыстання;
  • кіраўніцтва дзейнасцю дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці (далей – дзяржаўныя архівы);
  • аказанне метадычнай дапамогі дзяржаўным архівам, тэрытарыяльным (гарадскім або раённым) архівам, якія ствараюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Брэсцкай вобласці;
  • садзейнічанне развіццю прававой, дакументазнаўчай і архівазнаўчай навукі, забеспячэнне ўкаранення навукова-метадычных распрацовак у практыку работы дзяржаўных архіваў і іншых арганізацый.