Філіял дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у г.Гомелі
Гістарычная даведка
Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (РЛЛКД НАФ Рэспублікі Беларусь) вядзе
адлік сваёй дзейнасці з жніўня 1981 г., калі ў
складзе Гомельскага канструктарскага бюро
«Прамень» сістэмы Цэнтральнага
навукова-вытворчага аб’яднання
“Вымпел” была створана Спецыяльная
лабараторыя па мікрафільмаванні тэхнічнай
дакументацыі. Метадычнае кіраўніцтва
лабараторыі ажыццяўляў
Навукова-даследчы інстытут эканомікі і
інфармацыі па радыёэлектроніцы Міністэрства
радыёпрамысловасці СССР. Лабараторыя
ажыццяўляла мікрафільмаванне арыгіналаў
тэхнічнай дакументацыі вырабаў спецыяльнай
тэхнікі прадпрыемстваў ЦНПО «Вымпел» і
Міністэрства радыёпрамысловасці з перадачай
мікрафільмаў ў сховішча страхавога фонду (г.
Протва Калужскай вобласці).
У сакавіку 1992 г. лабараторыя была перададзена ў
вядзенне Гомельскага аддзялення Беларускай
жалезнай дарогі.
20 жніўня 1993 г. лабараторыя ўвайшла у склад
Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі
Беларусь з падначаленнем Камітэту па архівах і
справаводству пры Савеце Міністраў
Рэспублікі Беларусь і атрымала назву
«Рэспубліканская тэхнічная лабараторыя
мікрафільмавання страхавога фонду
дакументацыі» (РТЛМ СФД). Асноўным напрамкам
дзейнасці лабараторыі з’яўлялася стварэнне
страхавога фонду копій асабліва каштоўных дакументаў
дзяржаўных архіваў з дапамогай
мікрафотакапіравання.
У 2001 г. у сувязі з укараненнем новых камп’ютэрных
тэхналогій пачалося стварэнне фонду карыстання
на асабліва каштоўныя дакументы шляхам перакладу
архіўных дакументаў на электронныя носьбіты.
З 19 сакавіка 2001 г. лабараторыя носіць назву
«Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская
тэхнічная лабараторыя мікрафільмавання
страхавога фонду дакументацыі».
З 23 жніўня 2022 г. лабараторыя носіць назву
«Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».
У адпаведнасці з загадам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Аб рэарганізацыі ўстановы» ад 26.08.2025 №137 праведзена рэарганізацыя дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у форме далучэння да яе дзяржаўнай установы «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» і стварэнню з 1 студзеня 2026 года на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» філіяла дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у г.Гомелі.