Галоўная / Рэспубліканскія архіўныя ўстановы / Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» / Фотавыставы / Да 110-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі і СССР С. М. Станюты
Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў
прадстаўляе выставу фотадакументаў

Выстава прысвечана выдатнай актрысе беларускай сцэны Стэфаніі Станюце (1905-2000). Значную частку жыцця актрыса аддала сцэне Купалаўскага тэатра. Яе называлі жывой легендай, талісманам купалаўскага тэатра, на сцэну якога яна выходзіла да апошніх дзён.
Стэфанія Міхайлаўна сыграла сотні роляў у тэатры і дзясяткі ў кіно, была ўдастоена самых высокіх званняў і ўзнагарод.
У выставе «110-годдзе з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі і СССР С. М. Станюты» прадстаўлены 30 фотадакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.
____________________________________
Выкарыстанне і распаўсюджванне лічбавых копій фотадакументаў (у электронным ці друкаваным выглядзе), прадстаўленых на фотавыставе, дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.