У БелНДІДАС выдадзены «Нормы часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ, якія выконваюцца ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь»

У БелНДІДАС выдадзены «Нормы часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ, якія выконваюцца ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь».

Нормы часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ, якія выконваюцца ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.05.2019 № 19. Яны прызначаныя для вызначэння патэнцыйных працавыдаткаў ў дзяржаўных архіўных установах пры планаванні, арганізацыі, уліку работ і ажыццяўленні кантролю за іх выкананнем, складанні справаздачнасці. Нормы распрацаваны БелНДІДАС пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, НАРБ, НГАБ, НГАБ у г. Гродна, БДАМЛМ, ЦЛМРД, дзяржархіваў Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей.

Цана выдання без перасылкі – 20 рублёў 98 капеек, з перасылкай – 23 рублі 40 капеек.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл. для даведак: 286-02-05.
нумар разліковага рахунку для набыцця літаратуры – BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 ў ГАПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.