Дзень адчыненых дзвярэй у Дзяржархіве ў г.Оршы

14 верасня 2026 года ў рамках Адзінага дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да Года беларускай жанчыны, Дзяржархіў у г.Оршы адчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых азнаёміцца з яго дзейнасцю.

У гэты дзень увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены: выставы архіўных дакументаў «Гераіні ў шынялях. Жыццё як подзвіг» ці «Мужнасць у жаночых руках», «Агонь вайны душы не спаліў…», спецыялісты архіва правялі майстар-клас па картанаванні спраў і фарміраванні спраў у звязках.

Навучэнцам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Оршы Б.Л.Хігрына» быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Дзень Незалежнасці: хронікі беларускай дзяржаўнасці», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Госці даведаліся пра склад фондаў, азнаёміліся з работай чытальнай залы, наведалі архівасховішчы, для прадстаўнікоў арганізацый праводзіліся кансультацыі па пытаннях архіўнай справы і справаводства. У канцы сустрэчы госці змаглі задаць пытанні і атрымаць адказы спецыялістаў архіва.