Не словам, а справай: Дзяржархіў Мінскай вобласці далучыўся да маштабнай акцыі па добраўпарадкаванні «ЖКГ і «Белая Русь» – разам»
![]() |
Чысціня ў горадзе пачынаецца з клопату аб родным двары. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці змянілі звыклыя працоўныя месцы і архіўныя справы на граблі і мятлы. Архівісты з энтузіязмам адгукнуліся на запрашэнне Партызанскага раённага аддзялення г. Мінска Беларускай партыі «Белая Русь» і далучыліся да маштабнай акцыі па добраўпарадкаванні «ЖКГ і «Белая Русь» – разам».
Праца закіпела дружна: удзельнікі наводзілі парадак на зялёных зонах, падмяталі дарожкі і прыбіралі апалае лісце.
У гэтай ініцыятыве крыецца глыбокі сэнс. Кожны дзень архівісты старонка за старонкай беражліва захоўваюць гісторыю ва ўнікальных дакументах. Яны як ніхто іншы ведаюць, наколькі важна берагчы дзень сённяшні. Бо тое, што мы ствараем зараз, заўтра стане часткай нашай агульнай гісторыі.
На асабістым прыкладзе супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці даказалі: шчырае каханне да свайго горада вымяраецца не словамі, а рэальнымі карыснымі справамі.
![]() |
![]() |
| 1-2. Падчас мерапрмыемства |


