Аб правядзенні экскурсій ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе»
20 і 22ліпеня 2026 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены экскурсіі для трох атрадаў навучэнцаў, якія знаходзяцца ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Спартакавец», арганізаваным на базе сярэдняй школы № 6 г.Віцебска імя А.Я.Белахвосцікава.
Падчас візіту дзеці даведаліся пра тое, як архівы папаўняюцца дакументамі, як забяспечваюць іх захаванасць і выкарыстоўваюць, азнаёміліся з выданнямі і адной з выстаў архіўных дакументаў, наведалі адно з архівасховішчаў, а таксама паглядзелі дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Мерапрыемствы праведзены ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».
![]() |
![]() |
![]() |
| 1–3. У чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |
![]() |
![]() |
| 4–5. У адным з архівасховішчаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |




