Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч: даследчык беларускага слова (да 90-годдзя з дня нараджэння)

У рамках праекта «Выбітныя людзі Беларусі» Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку прадстаўляе віртуальную выставу да 90-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага, выдатнага беларускага літаратуразнаўцы, крытыка, філолага, перакладчыка.