Правядзенне заняткаў для навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
26 мая 2026 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» былі праведзены 2 заняткі для студэнтаў 1 курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў са складам і зместам дакументаў архіва, асаблівасцямі працы з навукова-даведкавым апаратам пры правядзенні даследчых работ. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены зборнікі дакументаў і матэрыялаў, інтэрнэт-праекты, падрыхтаваныя пры ўдзеле архіва. Таксама для студэнтаў былі праведзены майстар-класы па рэстаўрацыі буйнафарматных дакументаў. У завяршэнні заняткаў навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах і асаблівасцях захоўвання дакументаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Студэнты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы знаёмяцца з дакументамі архіва |
![]() |
| 3. Правядзенне майстар-класа па рэстаўрацыі дакументаў для студэнтаў юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы |


