Маладыя архівісты, члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у квізе «Славе – не цьмянець! Традыцыям – жыць!»

13 мая 2026 г. каманда маладых супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі, паспяхова выступіла ў інтэлектуальным квізе «Славе – не цьмянець! Традыцыям-жыць!», прысвечаным 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гульня складалася з трох раўндаў па 14 пытанняў кожны. Яны былі прысвечаны гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і яе вобразу ў культуры і мастацтве. У інтэлектуальным спаборніцтве пазмагаліся 17 каманд – прадстаўнікоў першасных прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у структуру Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Нашу каманду прадстаўлялі Асяпянок Лізавета, Голубева Паліна, Храмчанка Цімафей, Кухарэнка Арцём і Гаўрыленка Кірыл. Удзельнікі каманды праявілі выдатныя веды гісторыі, годна абараніўшы гонар архіва!

Такія мерапрыемствы маюць асаблівую значнасць – яны дапамагаюць захоўваць памяць аб гераізме і трагедыі нашага народа, перадаючы падрастаючаму пакаленню каштоўнасці міру і патрыятызму.

 

1. Удзельнікі каманды архіва са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.I.Зубрыкам перад пачаткам квіза
2. Каманды ўдзельнікаў перад пачаткам квіза
3. Вядучы квіза – У.I.Зубрык, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
4. Удзельнікі каманды ў чаканні новых пытанняў
5. Узнагароджанне каманды архіва дыпломам удзельніка квіза
6. Дыплом ўдзельніка квіза