Паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы»

06.05.2026 напярэдадні Дня Перамогі ў ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Г.Ю.Лаўрукевіч прадставіла да прагляду дакументальны фільм «Крэпасць – герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, які распавядае аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці, якая прыняла на сябе першы ўдар нямецкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 года.

На фота: Супрацоўнікі бібліятэкі падчас прагляду фільма.