Дакументальная выстава «Рэха Чарнобыля: 40 гадоў пазней» адкрылася у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
25 красавіка 2026 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Рэха Чарнобыля: 40 гадоў пазней», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) i Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, прымеркаваная да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС — планавае выключэнне рэактара, якое доўжылася 20 секунд, здавалася звычайнай праверкай электраабсталявання. Аднак праз некалькі секунд у выніку рэзкага скачка напружання адбыўся хімічны выбух, у выніку якога ў атмасферу было выкінута каля 520 відаў небяспечных радыенуклідаў.
Чарнобыльская аварыя прымусіла свет па-новаму зірнуць на развіццё тэхнічнага прагрэсу. Наступствы трагедыі – не толькі сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя, але і духоўныя – адчуваюцца дагэтуль, і рэха Чарнобыльскай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Менавіта таму гісторыя гэтай трагедыі і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб людзі пра гэта ведалі і памяталі.
У фондах НАРБ захоўваюцца пастановы, дакладныя запіскі, даведкі, пратаколы пасяджэнняў і рашэнні Урадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС; дакументы аб перасяленні насельніцтва з заражаных тэрыторый, аб стане здароўя пацярпелых людзей i аб аказанні міжнароднай дапамогі ў сувязі з аварыяй. Асаблівую цікавасць таксама прадставляюць дакументы аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія апынуліся ў заражаных раёнах.
Вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ, к.г.н. В.Г.Мазец азнаёміў з выставай супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава «Рэха Чарнобыля: 40 гадоў пазней» у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 2. Вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ, к.г.н. В.Г.Мазец знаёміць супрацоўнікаў міністэрства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 3. Вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ, к.г.н. В.Г.Мазец знаёміць супрацоўнікаў міністэрства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 4. Архіўныя дакументы на выставе |



