«Юны архівіст»: урок памяці Чарнобыльскай трагедыі

23 красавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» адбылася чарговая сустрэча супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы з навучэнцамі старэйшых класаў Перасвятоўскай базавай школы Рэчыцкага раёна. Напярэдадні 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС аўдыторыі быў паказан дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Чарнобыль: хронікі трагедыі», які аднаўляе храналогію падзей, якія адбыліся ў 1986 годзе. Таксама архівісты інфармавалі дзяцей аб тым, якія дакументы па тэме Чарнобыльскай трагедыі захоўваюцца ў Рэчыцкім дзяржархіве, і знаёмілі іх з гэтымі дакументамі.

 

1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам аб Чарнобыльскай катастрофе
2-3. У час паказа фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі»
4. Навучэнцы знаёмяцца з дакументамі ЗДАРэч аб Чарнобыльскай катастрофе