Удзел БДАМЛМ і НАРБ у Адзіным дні адчыненых дзвярэй БДУ

21 сакавіка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛД) на чале з дырэктарам Я.А. Макарэнка і работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ) на чале з намеснікам дырэктара А.А.Стуканавай прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, арганізаваным у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж абітурыентамі, іх бацькамі і патэнцыйнымі працадаўцамі – архіўнымі ўстановамі, а таксама матываваць таленавітую моладзь да свядомага выбару прафесіі «архівіст».

У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з рэктарам універсітэта А.Д.Каралём і дэканам факультэтаў.

Гістарычны факультэт прадставіла дэлегацыя на чале з дэканам А.Г.Каханоўскім; філалагічны факультэт – на чале з дэканам С.А.Важнікам.

НАРБ і БДАМЛМ правялі прэзентацыі сваіх устаноў, расказалі пра вакансіі, працаўладкаванне і перавагі будучай прафесіі.

Абітурыенты змаглі паразмаўляць з кіраўніцтвам факультэта, НАРБ і БДАМЛІ, атрымаць самую актуальную інфармацыю аб вучобе на гістарычным і філалагічным факультэтах БДУ.

 

1. Прадстаўнікі архіўнай галіны і гістарычнага факультэта БДУ. У цэнтры – дэкан гістарычнага факультэта А.Г.Каханоўскі, дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава
2. Прадстаўнікі архіўнай галіны і філалагічнага факультэта БДУ. У цэнтры – дэкан філалагічнага факультэта С.А.Важнік, дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і намеснік дырэктара А.А.Стуканава
3. А.А.Стуканава падчас Адзінага дня адчыненых дзвярэй
4. М.С.Макаранка падчас Адзінага дня адчыненых дзвярэй