Аб правядзенні ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» інфармацыйных гадзін, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
13 і 16 сакавіка 2026 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», з навучэнцамі 6-9 класаў дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» і «Сярэдняя школа №13 г.Оршы», супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўная задача праведзеных мерапрыемстваў – садзейнічаць станаўленню пазіцыі грамадзяніна, павышэнню прававой і інфармацыйнай культуры юнакоў і дзяўчат, інфармаваць юных грамадзян Беларусі аб іх правах і абавязках, асновах беларускага заканадаўства і дзяржаўнага ладу, сучаснай унутранай і знешняй палітыцы Беларусі.
Па выніку, навучэнцы выказалі сваё меркаванне аб значэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для грамадзяніна і для грамадства ў цэлым.
Акрамя таго, навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржархіва ў г.Оршы падчас правядзення інфармацыйных гадзін для навучэнцаў устаноў адукацыі г.Оршы і паказу фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
![]() |
![]() |

