«Архівы – школе» і «ШАГ» у сярэдняй школе №11 г.Рэчыцы

22 студзеня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 9 класа сярэдняй школы №11 прайшоў занятак.

У гонар Года беларускай жанчыны супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказвалі навучэнцам аб фондаўтваральніку архіва, удзельніце Вялікай Айчыннай вайны Валянціне Луцэнка. Хлопцы і дзяўчаты даведваліся аб тяжкім ваенным шляху Валянціны Міхайлаўны, якая служыла міласэрнай сястрой у санітарных цягніках, на фронце і ў партызанскім атрадзе, знаёміліся з дакументамі з яе фонда.

Таксама ўвазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм аб Бярэзінскім біясферным запаведніку, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы №11 г.Рэчыцы аб удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны В.М.Луцэнка
3. Навучэнцы сярэдняй школы №11 г.Рэчыцы знаёмяцца з дакументамі удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны В.М.Луцэнка
4-5. У час паказа фільма БДАКФФД аб Бярэзінскім біясферным запаведніку