У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбылося віншаванне ветэранаў архіўнай службы

У рамках акцыі «Ад усёй душы» ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбылося віншаванне ветэранаў архіўнай службы з Калядамі і Новым Годам!

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі і прафкама архіва, а таксама – старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БАА.

Ветэранам была ўручана падзяка дырэктара архіва, аказана матэрыяльная дапамога і ўручаны падарункі! Цёплыя словы віншавання завяршыліся святочным чаяваннем.

Таксама на Каляды (дома) былі віншаваны найстарэйшыя ветэраны архіва Рыжова Роза Антонаўна і Зароўская Людміла Аляксандраўна.

Мы таксама віншуем усіх ветэранаў архіўнай службы рэспублікі з Калядамі і Новым Годам. Жадаем усяго самага лепшага ў Новым Году, здароўя, шчасця і ўдачы!

На здымку: Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці і ветэраны архіўнай службы ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці (злева-направа): старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БАА Макарэўская Вольга, загадчыца аддзела Бондарава Алена, дырэктара архіва Кароль Аляксандр; ветэраны Нячай Лілія Анатольеўна, Траццякова Любоў Рыгораўна, Шэверда Ала Сямёнаўна, Крыштапенка Ірына Рубінаўна; (на далёкім плане) загадчык аддзела Каханка Уладзімір; старшыня прафкама архіва, галоўны захавальнік фондаў Карпекін Канстанцін, намеснік старшыні прафкама Стадольнік Святлана