Наведванне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Гродзенскай абласной філармоніі ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям»
23 снежня 2025 года ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям», арганізаванай Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі з дзецьмі Гродзенскую абласную філармонію, дзе быў паказаны навагодні мюзікл «Казка пра запаветнае жаданне». Для дзяцей і дарослых прадстаўленне стала сапраўдным навагоднім цудам, напоўненым чараўніцтвам і займальнымі прыгодамі, якое суправаджаецца лазерным шоу, эфектнымі дэкарацыямі і маляўнічымі касцюмамі.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці з дзецьмі падчас наведвання Гродзенскай абласной філармоніі
![]() |
![]() |
![]() |


