Эксурсія для трэцяга ўзросту

17 снежня 2025 года, напярэдадні Новага года, у рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» прадстаўнікі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска» наведалі выставу «Рыцар чалавечага духу», прысвечаную 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча.

Куратар выставы Н.А.Мізон пракаментавала прадстаўленыя на экспазіцыі дакументы: рукапісы вершаў, аповесцяў, раманаў і п’ес Уладзіміра Сямёнавіча. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягнулі малюнкі вядомага пісьменніка, а таксама шаржы, экслібрысы, макеты вокладак кніг, зробленыя беларускімі мастакамі.

Прадстаўленае на выставе ліставанне У.Караткевіча з У.Калеснікам, Я.Брылём, А.Каўкам і іншымі творцамі было шчырым адкрыццём для экскурсантаў і забяспечыла ім добры перадчвяточны настрой.

 

1. Куратар выставы Н.А.Мізон знаёміць экскурсантаў з выставай «Рыцар чалавечага духу»
2. Экскурсанты
3. Падчас знаёмства з выставай «Рыцар чалавечага духу»