Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскай (з міжнародным удзелам) канферэнцыі навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні»
11 снежня 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася Рэспубліканская (з міжнародным удзелам) канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі НАРБ, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД), Беларускае таварыства архівістаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў (9-11 класы) падшэфных школ, гімназій і каледжаў рэспубліканскіх архіўных устаноў, школьнікі з раённых (г.Дзяржынск) і абласных (гг.Віцебск і Гомель) устаноў адукацыі. Міжнародны складнік был прадстаўлены вучнямі з Екацярынбурга, Петразаводска і Пермскага краю (Расійская Федэрацыя).
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Ён адзначыў важнасць правядзення гэтага мерапрыемства для захавання гістарычнай Памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, выхавання пачуцця патрыятызму і гонару ў маладога пакалення беларусаў. Алег Леанідавіч падкрэсліў, што канферэнцыя вырасла ў колькасным і геаграфічным прадстаўніцтве, і выказаў упэўненасць, што тэндэнцыя да росту будзе прадоўжана і ў наступным годзе.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па адукацыі, культуры і навуцы С.М.Клішэвіч расказаў аб вялікай рабоце па захаванні гістарычнай памяці, якая праводзіцца ў нашай дзяржаве, і заклікаў дзяцей з любоўю і павагай ставіцца да нашай гераічнай гісторыі.
Дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар А.Г.Каханоўскі адзначыў цеснае ўзаемадзеянне паміж гістарычным факультэтам, установамі адукацыі і архівамі па многіх напрамках работы і выказаў пажаданне ўбачыць удзельнікаў канферэнцыі ў ліку будучых студэнтаў гістарычнага факультэта.
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №21 г.Мінска» I.В.Муследзiнава распавяла аб вялікай сумеснай працы НАРБ і гімназіі ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».
Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк пажадаў удзельнікам канферэнцыі добрай, плённай працы, цікавых выступленняў і новых адкрыццяў, а таксама ўручыў Падзяку НАРБ I.В.Муследзiнавай за актыўны ўдзел у рэалізацыі агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і вялікі ўклад у папулярызацыю дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзельнікаў канферэнцыі былі прадэманстраваны кінаролікі «Попел дзяцінства» і «Доблесны камсамол Беларусі», прадстаўленыя БДАКФФД, а таксама відэафільм «Мы памятаем, мы ганарымся. ..», падрыхтаваны архівістамі НАРБ з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту.
Для ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі былі праведзены экскурсіі па матэрыялах выставы «Рэспубліка – партызанка», а таксама па архівасховішчах дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і фондаў асабістага паходжання.
Праца канферэнцыі была прадоўжана на секцыйным пасяджэнні, дзе навучэнцы агучылі прадстаўленыя даклады па наступных тэмах: «Я — з сям’і партызана»; «Партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»; «Мае гераічныя продкі (аб удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне)»; «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», і іншыя.
Па выніках канферэнцыі ўсім навучэнцам былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў канферэнцыі і зборнікі дакументаў НАРБ «Суражская брама: Вялікая зямля і партызанскі рух БССР».
Мерапрыемства атрымала шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх СМІ:
![]() |
| 1. Пленарнае пасяджэнне Рэспубліканскай (з міжнародным удзелам) канферэнцыі навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні» |
![]() |
| 2. Выступленне з прывітальным словам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава |
![]() |
| 3. Выступленне з прывітальным словам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члена камісіі па адукацыі, культуры і навуцы С.М.Клішэвіча |
![]() |
| 4. Выступленне з прывітальным словам дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара А.Г.Каханоўскага |
![]() |
| 5. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ, кандыдата гістарычных навук С.В.Кулінка |
![]() |
| 6. Выступленне з прывітальным словам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №21 г.Мінска» I.В.Муследзiнавай |
![]() |
| 7. Узнагароджанне I.В.Муследзiнавай Падзякай НАРБ |
![]() |
| 8. Юныя ўдзельнікі канферэнцыі |
![]() |
| 9. Юныя ўдзельнікі канферэнцыі |
![]() |
| 10. Калектыўнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі |
![]() |
| 11. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ В.Ю.Юркевіч праводзіць экскурсію для ўдзельнікаў канферэнцыі |
![]() |
| 12. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ I.У.Дарагуш праводзіць экскурсію для ўдзельнікаў канферэнцыі |
![]() |
| 13. Праца на секцыйным пасяджэнні |
![]() |
| 14. Праца на секцыйным пасяджэнні |
![]() |
| 15. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі |
![]() |
| 16. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі |
![]() |
| 17. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі |
![]() |
| 18. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі |
![]() |
| 19. Рэспубліканская (з міжнародным удзелам) канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні» |
![]() |
| 20. Рэспубліканская (з міжнародным удзелам) канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні» |



















