Сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

04 снежня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі вучні СШ №109 і СШ №210 г.Мінска у колькасці 29 чалавек.

У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд відэапраекта НАРБ «Мы памятаем/ ..».

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе азнаёміліся з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фатаграфіямі і іншымi дакументамі.

 

1. Дарагуш І.У. распавядае навучэнцам пра гісторыю архіва
2. Навучэнцы падчас наведвання архіва
3. Навучэнцы падчас прагляду відэапракту
4. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
5. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
6. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў