«Архівы школе»: студэнты-прававеды знаёмяцца з прафесіяй архівіста»
4 снежня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» прайшло мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе».
Студэнты 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж» наведалі архіў і змаглі пазнаёміцца з гісторыяй архіўнай службы рэгіёна, асноўнымі кірункамі працы архіва, а таксама ўбачыць і нават патрымаць у руках старынныя архіўныя дакументы.
Таксама ўвазе навучэнцаў быў прадстаўлены відэаўрок: «Афармленне вокладкі справы».
Падчас экскурсій студэнты выказалі зацікаўленасць у азнаямленні з архіўнымі дакументамі сваёй навучальнай установы.
Гэта каштоўны досвед для будучых юрыстаў!
![]() |
| Вучні 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж» |
