У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшла патрыятычная гадзіна

1 снежня 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі патрыятычную гадзіну для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж», прымеркаваны да Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні вывучэння гісторыі вызвалення Гомеля на аснове архіўных дакументаў. Навучэнцы азнаёміліся з успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне горада, а таксама вывучылі асабістыя справы ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння і Герояў Савецкага Саюза.

У рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства завяршылася наведваннем выставы архіўных дакументаў «Сведкі гісторыі», прысвечанай вызваленню горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.

На фота: Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства