Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Міжнародным круглым стале ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

28 лістапада 2025 г. у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбыўся Міжнародны круглы стол «Гістарычная памяць: каштоўнасныя арыенціры кансалідацыі грамадства Беларусі і Расіі».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся рэктар Акадэміі д.г.н., прафесар Д.У.Дук. Ён зрабiў акцэнт на тым, што на сённяшні дзень мадэль узаемадзеяння Беларусі і Расіі ўнікальная. Падобныя сустрэчы на канферэнцыях гэта дэманструюць.

Сярод удзельнікаў круглага стала – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання, доктар гістарычных навук В.В.Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, к.г.н. В.Л.Лакіза.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок прадставіў даклад «Сумесныя выдавецкія праекты архівістаў Беларусі і Расіі – важны напрамак дзейнасці па захаванні гістарычнай памяці», у якім распавёў аб сістэмным узаемадзеянні бакоў у галіне папулярызацыйна – выдавецкай дзейнасці, накіраванай на захаванне гістарычнай Памяці, а таксама аб новых дакументальных выданнях архівістаў НАРБ.

Таксама для студэнтаў і выкладчыкаў Акадэміі кіравання НАРБ арганізаваў дэманстрацыю выставы «Адновім Беларусь разам!».

 

1. Удзельнікі міжнароднага круглага стала
2. Удзельнікі міжнароднага круглага стала
3. Знаёмства з выставай «Адновім Беларусь разам!»