Мерапрыемства ў гонар вызвалення Рэчыцы ў сярэдняй школе № 8
14 лістапада 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прыняў удзел у гісторыка-патрыятычнай гадзіне «Рэчыца. Лістапад 1943 г. Вызваленне», якая праходзіла ў сярэдняй школе № 8 г. Рэчыцы і была прымеркавана да 82-й гадавіны вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 лістапада 1943 года).
На аснове фатаграфій і архіўных дакументаў супрацоўнікі архіва аднаўлялі хроніку баявых дзеянняў Чырвонай арміі і партызан на тэрыторыі Рэчыцы і Рэчыцкага раёна ў лістападзе 1943 года, знаёмілі аўдыторыю з гістарычнымі выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва, якія змястоўваюць інфармацыю аб вызваленні роднага горада.
![]() |
| 1-3. Вядучы археограф ЗДА ў г. Рэчыцы С.А. Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы аб вызваленні Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў |
![]() |
![]() |
![]() |
| 4. Вядучы археограф ЗДА ў г. Рэчыцы С.А. Жарносенка дэманструе выданні з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва |
![]() |
| 5-6. Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы і ганаровыя госці на гісторыка-патрыятычнай гадзіне «Рэчыца. Лістапад 1943 г. Вызваленне» |
![]() |





