Аб наведванні супрацоўнікамі ўстаноў «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» тэматычнай выставы, прысвечанай візітам Прэзідэнта Беларусі А.Г.Лукашэнкі ў раёны Гомельшчыны
6 лістапада 2025 г. супрацоўнікі архіўных устаноў наведалі тэматычную выставу абласной універсальнай бібліятэкі ім.Леніна, якая была размешчана ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі і публікацыі з газет, прысвечаныя візітам Кіраўніка дзяржавы ў раёны Гомельшчыны. Газетныя матэрыялы ўтрымліваюць інфармацыю аб гістарычным развіцці нашай краіны за апошнія трыццаць гадоў пад кіраўніцтвам нацыянальнага лідара Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
З прадстаўленых матэрыялаў бачна, як развівалася сітуацыя ў эканоміцы і культурным жыцці Гомельшчыны. Прэзентацыя кнігі «Наш Прэзідэнт», якая адбылася напярэдадні, ярка дэманструе непарыўную сувязь беларускага народа з Прэзідэнтам, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Айчыне.
Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядалі фотаздымкі і чыталі звесткі аб развіцці роднага краю.
![]() |
| 1. Кіраўнікі ўстаноў «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» Юрый Шастапалаў і Ірына Жынева на выставе. |
![]() |
![]() |
| 2-3. Архівісты – удзельнікі тэматычнай выставы. |
![]() |
![]() |
| 4-5. Развіццё Гомельшчыны на тэматычнай выставе. |




